WeSA Residency 2026 — рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак любых дысцыплін
WeSA запрашае мастакоў(-чак) і творчыя калектывы з усяго свету на 10-дзённую рэзідэнцыю ў Seonheul на востраве Чэджу.
Для каго: мастакі(-чкі) і творчыя калектывы з любой краіны, незалежна ад мастацкай дысцыпліны, прафесійнага досведу і бекграўнду.
Праграма прапануе мастакам і мастачкам час і прастору для развіцця новых ідэй, эксперыментаў і стварэння працы ў кантэксце павольнага рытму вёскі і ляснога ландшафту Чэджу.
Рэзідэнцыя працягласцю 10 дзён пройдзе ў перыяд са жніўня да снежня 2026 года.
Дакладныя даты будуць узгодненыя з адабранымі ўдзельнікамі(-цамі).
Прапануецца:
- Працоўная прастора;
- Пражыванне;
- Стыпендыя каля 2 000 000 KRW / 1 140 EUR;
- Падтрымка пералёту, уключаная ў агульную суму стыпендыі;
- Магчымасць развіць ідэю або стварыць новую працу;
- Магчымая дадатковая падтрымка для далейшай рэалізацыі праекта пасля асобнага разгляду.
Важна:
Удзел у фінальнай прэзентацыі рэзідэнцыі ў канцы снежня 2026 года з’яўляецца абавязковым.
Падчас прэзентацыі ўдзельнікі(-цы) павінны падзяліцца працэсам і вынікамі рэзідэнцыі.
Для міжнародных мастакоў(-чак) дапускаецца ўдзел у фінальнай прэзентацыі анлайн.
Калі ўдзельнік(-ца) не можа далучыцца да прэзентацыі, удзел у рэзідэнцыі немагчымы.