Scena Chmielna запрашае на эратычна-музычную камедыю ў чатырох дзеях “Шчаслівы муж” паводле Францішка Аляхновіча.

“Пра мяшчанскую Вільню 1920-х. Прага кахання, імкненне быць тым, кім не з’яўляешся, жаданне задаволіць свой юр — усё гэта закідвае герояў у нечаканыя сітуацыі. І пакуль іграе жыўцом кампазітар, пакуль танчаць і спяваюць акторы, пакуль аўтар на вачах прыдумляе развязку драмы — вы зможаце адкласці ў бок турботныя думкі і проста адпачыць,” — анансуюць спектакль яго стваральнікі.

Рэжысэр: Васіль Дранько-Майсюк.

У ролях:

  • Васіль Дранько-Майсюк
  • Алена Баярава
  • Сяргей Пукст
  • Маргарыта Яцкевіч
  • Даніла Ганчароў
  • Вольга Каралёнак
  • Арсэн Міраненка.

Кошт квіткоў: 70 злотых.

Дата правядзення: 28 снежня, 19:00.

Лакацыя: Варшава, Scena Chmielna, Nowy Świat 27a.

Набыць квіткі