Запрашаем беларускую (і ня толькі!) квір-супольнасць у Варшаве разам растаіць у каляднай цеплыні: знаёмствы, жартачкі, утульнасць і трохі чароўнасці — усё, што трэба перад святамі.
Што вас чакае?
💞 Спід-фрэндынг — хуткія знаёмствы ў сяброўскай атмасферы.
🔮 Квір-гаданні — даведаемся, што прыгатавалі табе карты: новыя сябры, новы вайб ці проста чарговая прыгожая драма.
❓ Квізы — інтэлектуальныя гульні на квір-тэмы і ня толькі.
🗣 Міні-кола «Галасы супольнасці» — абмеркаванне патрэбаў беларускай транс- і квір-людзей ў эміграцыі.
🤩 Нэтворкінг — адкрытая прастора для размоваў і адпачынку.
🍪 Пачастункі — піца, напоі і інш.
Бяспека і прыватнасць
🔖 Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў.
📷 Фота і відэа — толькі з выразнага дазволу ўдзельнікаў.
Рэгістрацыя абавязковая.
Прыходзьце — будзем разам ствараць свае Квір-Каляды: з цеплынёй, смехам і людзьмі, з якімі хочацца быць!