Як можна асэнсоўваць каланізацыю праз літаратурныя практыкі? І ці можна думаць пра каланізацыю без слёз? Будзем абмяркоўваць гэта і газету Тоні Лашдэн “Червивый Минск”.

На мерапрыемстве пагутарым пра жанр сатыры і яго дачыненне да эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі. Акрамя гэтага, паспрабуем знайсці альтэрнатывы таго, як сучасная беларуская літаратура можа працаваць з чытач:кай і як літаратар:ка можа спалучаць актывісцкую і мастацкую пазіцыі.

Дзе: Zachęta, пакой Aravani Art Project
Кошт: 40 ZLT (квіток у музей). Вы зможаце паглядзець усе іншыя выставы ў музее да ці пасля мерапрыемства.