“Каляды 1992” — цёплая кніга пра беларускія Каляды 90-х. Мандарыны, сняжок, калядоўшчыкі і тая самая атмасфера, якой так часта не хапае дарослым і дзецям. Таму мы робім сапраўдны калядны івент для дзяцей 6–10 гадоў і іх бацькоў!

Будзе ўсё:

🎄 прэзентацыя кнігі і чытанне ўрыўка ад Наталкі Харытанюк
🎄 аповед Волі Кузьміч пра тое, як ствараліся ілюстрацыі
🎄 калядны квіз з прызам
🎄 і канешне, аўтограф-сесія

Колькасць месцаў абмежаваная, таму спяшайцеся рэгістравацца.