Наступіла зіма, мы ўсё бліжэй да Калядаў. Ужо можна было бачыць першы сьнег і нават паспрабаваць згубіцца ў варшаўскім тумане. Каўнер даводзіцца падымаць, а шыю ўціскаць у самыя плечы. Вецер сьціскае ськівіцу, кішэні скавалі далоні. На вуліцы пяць градусаў, адчуваецца як тры. Выпрабаваньне не для слабых характарам. Як і Паэтычны Вечар #4.
2-3 акты. 6-7 паэтаў і паэтак, 3-4 музыкі. Шырокі сьпектр паэтычнай прадстаўленасьці: дасьведчаныя выступоўцы, маладыя творцы, аўтары з публікацыямі ў кніжках і аўтары з публікацыямі ва ўласных тг-каналах.
Паэты:
> Дар’я Бялькевіч;
> Алена Варанец;
> Яраслаў Кірвель;
> Юрка Мельнікаў;
> Аляксандр Невядомы (сюрпрыз);
> Ганна Нязнаная (сакрэт).
Музыкі:
> Andruś Takindang “Andruś Kapeła”,
> Andrei Luhin “Znaxtop”;
> Uladz Liankievič;
> Illa Siŭcoŭ.
💸 Уваход за данат, калі ласка.
Больш дакладна пра выступоўцаў ў наступных пастах у ТГ і іньсьце Кшталт Слова.
Рэкамендаваны дрэс-код: любая калядная роля.
Давайце прыходзьце, дзякуй.
14.12 | 18:00 | Prześwit