Зміцер Жаўноў – беларускі мастак, які цяпер жыве ў Грузіі.

У сваіх працах аўтар даследуе два асноўныя станы сучаснага чалавека. Выстава прапануе паглядзець на страх і смех не як супрацьлегласці, а як на дзве часткі аднаго жыцця: тое, што нас раніць, і тое, што дапамагае ісці далей.

Як кажа аўтар, страх — рэакцыя нармальнага чалавека на сучасную рэальнасць. Смех — рэакцыя пераадолення страху, барацьбы і змагання. Страх — натуральная рэакцыя на няпэўнасць, жыццё ў эміграцыі і абсурднасць сённяшняга свету.

Зміцер называе свой стыль “карцінным мемам, вясёлым і злым”. У цэнтры яго прац — выпрацоўка болю і досведу з асабістага і навакольнага жыцця праз мастацкі вобраз, часта з іроніяй і лёгкім шаленствам.