Хочаце даведацца, як жывуць людзі з незвычайнымі прафесіямі, лёсамi і поглядамі на жыццё?
👐 Запрашаем вас на «Жывую бібліятэку», прымеркаваную да Дня правоў чалавека. 👐
😉 Што такое «Жывая бібліятэка»?
Тут кнігі — гэта людзі. Замест папяровых старонак — жывыя гісторыі, асабісты вопыт і адкрытыя адказы на пытанні.
Чытач_ка можа «ўзяць Кнігу» — гэта значыць пагутарыць з чалавекам асабіста ў фармаце дыялогу.
😉 Як гэта праходзіць?
Чытач_кі загадзя атрымліваюць Каталог Кніг і выбіраюць, чые гісторыі хочуць пачуць.
На сустрэчы з Кнігай вас чакаюць 30 хвілін жывой, бяспечнай і паважлівай размовы ў групе, дзе можна задаваць пытанні, слухаць і адкрываць новае.
За мерапрыемства можна паспець наведаць некалькі такіх сустрэч.
😉 Навошта прыходзіць?
Каб зруйнаваць стэрэатыпы, пашырыць погляд на свет і задаць пытанні, якія рэдка гучаць услых.
🤓Мерапрыемства праводзіцца ўдзельніцамі і ўдзельнікамі курсу «Рабі смела» ад арганізацыі «ІншыЯ»!
👐 Запрашаем вас стаць нашымі Чытач_камі! 👐
🤓Калі: 13 снежня (субота)
🤓Час: 12:00–16:00
🤓Дзе: Вільня, Savanorių pr. 28, 2 паверх, новы корпус ЕГУ.
🤓Мова мерапрыемства: беларуская, руская
Запрашаем, каб прачытаць Кнігі, якія ёсць толькі ў нашай бібліятэцы!
😬 Удзел бясплатны. Абавязкова рэгістрацыя па спасылцы
Сачыць за навінамі мерапрыемства можна ў Тэлеграм-канале «Іншы Вільнюс»
Праект рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага моладзевага фонду Рады Еўропы #eyfcoe