Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

У суботу, 20 снежня ў Беластоку адбудуцца заняткі па беларускіх традыцыйных калядных спевах. Вас чакае сустрэча з Вольгай Барышнікавай, даследчыцай-этнамузыкалагіняй, выкладчыцай традыцыйнага спеву, інструменталісткай, лаўрэаткай міжнародных конкурсаў. Пад апекай Вольгі Барышнікавай будзеце вывучаць калядныя песні і ствараць сабе і адно аднаму святочны настрой. Так крок за крокам складаюць наш невялікі калядны гурт, што ўжо ў […]
“Страх і Смех” – выстава Змітра Жаўнова ў Варшаве

Зміцер Жаўноў – беларускі мастак, які цяпер жыве ў Грузіі. У сваіх працах аўтар даследуе два асноўныя станы сучаснага чалавека. Выстава прапануе паглядзець на страх і смех не як супрацьлегласці, а як на дзве часткі аднаго жыцця: тое, што нас раніць, і тое, што дапамагае ісці далей. Як кажа аўтар, страх — рэакцыя нармальнага чалавека […]
Імпрэза ў варшаўскай Захенце пра месца літаратуры ў размовах пра сучасную Беларусь.

Як можна асэнсоўваць каланізацыю праз літаратурныя практыкі? І ці можна думаць пра каланізацыю без слёз? Будзем абмяркоўваць гэта і газету Тоні Лашдэн “Червивый Минск”. На мерапрыемстве пагутарым пра жанр сатыры і яго дачыненне да эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі. Акрамя гэтага, паспрабуем знайсці альтэрнатывы таго, як сучасная беларуская літаратура можа працаваць з чытач:кай і як […]
Калядная прэзентацыя кнігі пра беларускія Каляды 90-х ад Gutenberg Publisher

“Каляды 1992” — цёплая кніга пра беларускія Каляды 90-х. Мандарыны, сняжок, калядоўшчыкі і тая самая атмасфера, якой так часта не хапае дарослым і дзецям. Таму мы робім сапраўдны калядны івент для дзяцей 6–10 гадоў і іх бацькоў! Будзе ўсё: 🎄 прэзентацыя кнігі і чытанне ўрыўка ад Наталкі Харытанюк🎄 аповед Волі Кузьміч пра тое, як ствараліся […]
Форум-пастаноўка «Асцярожна, дзверы зачыняюцца»

Запрашаем на прэм’еру форум-пастаноўкі, створанай удзельніцамі майстэрні “Жаночыя гісторыі: ад бяссілля да сілы”. 16 снежня (аўторак), 18:30 дзверы / 19:00 пачатак 💸 Бясплатна, патрэбна рэгістрацыя Пастаноўка – пра тое, які цяжар і чаканні грамадства ўскладае на жанчын. Пра досвед жаночай сацыялізацыі, пра «трэба», «нельга» і імкненне паспець праскачыць праз дзверы, якія зачыняюцца. ⚡️ Адзіны паказ […]
«Квір-Каляды» – беларускі святочны квір-фэст ў Варшаве

Запрашаем беларускую (і ня толькі!) квір-супольнасць у Варшаве разам растаіць у каляднай цеплыні: знаёмствы, жартачкі, утульнасць і трохі чароўнасці — усё, што трэба перад святамі. Што вас чакае? 💞 Спід-фрэндынг — хуткія знаёмствы ў сяброўскай атмасферы.🔮 Квір-гаданні — даведаемся, што прыгатавалі табе карты: новыя сябры, новы вайб ці проста чарговая прыгожая драма.❓ Квізы — інтэлектуальныя […]
Кшталт Слова. Паэтычны вечар #4. Калядны

Наступіла зіма, мы ўсё бліжэй да Калядаў. Ужо можна было бачыць першы сьнег і нават паспрабаваць згубіцца ў варшаўскім тумане. Каўнер даводзіцца падымаць, а шыю ўціскаць у самыя плечы. Вецер сьціскае ськівіцу, кішэні скавалі далоні. На вуліцы пяць градусаў, адчуваецца як тры. Выпрабаваньне не для слабых характарам. Як і Паэтычны Вечар #4. 2-3 акты. 6-7 […]
“ІншыЯ” вяртаюць Жывую Бібліятэку ў Вільнюсе

Хочаце даведацца, як жывуць людзі з незвычайнымі прафесіямі, лёсамi і поглядамі на жыццё? 👐 Запрашаем вас на «Жывую бібліятэку», прымеркаваную да Дня правоў чалавека. 👐 😉 Што такое «Жывая бібліятэка»? Тут кнігі — гэта людзі. Замест папяровых старонак — жывыя гісторыі, асабісты вопыт і адкрытыя адказы на пытанні. Чытач_ка можа «ўзяць Кнігу» — гэта значыць […]