INEXKULT запрашае на спектакль “Канец паўкабана” паводле твора Гельмута Кайзара ў межах фестывалю BLISKI WSCHÓD.
“Гісторыя пра перапляценне жывёльнага і чалавечага, забароны і жарсці, смерці і іншасвету. Шо застаецца, калі абрываецца зямное існаванне? Ці можна забраць штосьці з сабой? І хто раскажа нашу гісторыю? Адна кароткая прыпавесць забярэ нас у надзвычай доўгае падарожжа.”
Ролі выконваюць: Аляксей Сапрыкін, Мікалай Стонька.
Рэжысёры: Юра Дзівакоў, Паўліна Пракопюк.
Сцэнаграфія: Паола Рынальдзі.
Кампазітар: Андрэй Еўдакімаў.
Памочнік рэжысёра: Пётр Непагода.
Прадзюсарка: Вольга Кулікоўская.
Спектакль ідзе на польскай мове з беларускіми субтытрамі.
Кошт квіткоў: уваход вольны, квіток можна атрымаць у касе Цэнтра.
Дата правядзення: 9 снежня 19:00.
Лакацыя: Люблін, Centrum Kultury.