Раней фестываль прайшоў у Вільнюсе, Празе і Познані.

З 21 па 24 лістапада на чатырох варшаўскіх пляцоўках адбудуцца прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурныя, дыскусіі і імпрэзы.

Варшаўская частка распачнецца ў пятніцу дыскусіяй, прымеркаванай да 95-годдзя Караткевіча «Наша зямля, нелюбімая намі і страшная»: Уладзімір Караткевіч і (пера)стварэнне беларускага нацыянальнага міфа«. Удзельнікі: Андрэй Хадановіч, Сяргей Шупа, мадэратарка — Марына Казлоўская.

Скончыцца фестываль 24 лістапала паказам спектакля «Валізка» ад Вольных Купалаўцаў паводле Малгажаты Сікорскай-Мішчук.

Поўная праграма на афіцыйным сайце PRADMOVA