Выданне беларускай артысткі Descent into the Marsh параўноўвае тактыкі супраціву ў Ганконгу і Беларусі як прыклады гарызантальных рэвалюцый новага часу.
«Кніга існуе як адкрыты архіў: у ёй ёсць стыкеры з артыкуламі ў СМІ, і я працягваю збіраць новыя — гэта мой спосаб распавядаць пра тое, што не скончылася. Для мяне гэтая намінацыя — знак прызнання і факт, што гісторыя беларускіх пратэстаў застанецца ў міжнародным кантэксце сучаснай дакументальнай фатаграфіі», — кажа Леся Пчолка.

17–18 студзеня Descent into the Marsh будзе прадстаўленая ў ліку 35 найлепшых фотакніг з усяго свету на адмысловай выставе.
Парыжскі фонд Henri Cartier-Bresson — адна з ключавых інстытуцый у свеце фатаграфіі. Гэта не камерцыйная прэмія, а інстытуцыянальнае прызнанне аўтарскіх праектаў. Намінацыя падтрымлівае незалежныя фотакнігі, у якіх аўтар_ка цалкам адказвае за выказванне, форму і ўласны голас. Карцье-Брэсон моцна паўплываў на гісторыю фотакнігі: яго зборнік The Decisive Moment зацвердзіў гэты фармат як паўнавартаснае мастацкае выказванне, а не ілюстраваную дакументалістыку.