Фатографка, фотарэдактарка і выкладчыца Вольга Шукайла запрашае на фотапленэр — унікальнае мерапрыемства для тых, хто хоча навучыцца лавіць класныя кадры ў паўсядзённым жыцці і ператвараць іх у фатаграфіі, якімі можна ганарыцца.
Вольга мае больш за 10 год працы ў медыя, якія навучылі рабіць добрыя кадры ў любых умовах і пра любых абставінах. І цяпер Вольга з задавальненнем дзяліцца ведамі.
Што вас чакае?
— Знаёмства з аднадумцамі.
— Выпадковы выбар тэмы, якую вы будзе здымаць.
— Практыка. Вы пройдземся па вуліцах у пошуках сюжэтаў. Як ментарка, Вольга будзе побач, каб адказаць на пытанні і дапамагчы.
— Падвядзенне і абмяркаванне вынікаў.
Для каго гэты фотапленэр?
— Для фатографаў-пачаткоўцаў і тых, хто даўно здымае на смартфон або камеру.
— Для тых, у каго ёсць фотаапарат і хто не ведае, як ім карыстацца.
— Для тых, хто хоча правесці час у творчай кампаніі.
Працягласць: да 2,5 гадзін.
Месца сустрэчы: Стары горад.
Кошт: free donation.