Па словах каманды, яны хочуць, каб размова пра ўмовы працы фатографаў грунтавалася не на здагадках, а на рэальным досведзе.

ФШ1 запусцілі анкету для фатографаў, якія працуюць з НДА, СМІ і камерцыйнымі кліентамі ў розных краінах.

«Вашы адказы дапамогуць убачыць рэальную карціну аплаты ў розных сферах фатаграфіі; зразумець, ці існуюць мінімальныя арыенціры кошту здымкі; сфармуляваць аргументаваную пазіцыю пра каштоўнасць працы фатографа. Анкета ананімная і зойме каля 7–10 хвілін», — кажуць яны.

Прайсці апытанне

Дыскусія адбудзецца ў Варшаве 24 студзеня а 12:00 (працяг — 5 гадзін) у прасторы Duży Pokój (Warecka 4/6, уваход з вул. Kubusia Puchatka).

Рэгістрацыя