Шырока вядомы ў вузкіх колах гурт “Гітара і барабаны”, які складаецца з музыкаў гуртоў “Пятля Прыхільнасці” і “Касіяпея”, 11 верасня дасць рэдкую магчымасць пачуць любімыя песні ў форме, вельмі блізкай да першапачатковай.

Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксей Тарасевіч сыграюць для вас акустычна-барабанную праграму, якая будзе складацца з добра вядомых і менш знаёмых кампазіцый.

.К (tochka K) — праект беларускга музыкі Яўгена Кучмейны. Музыка .К гэта эксперыментальнае перапляценне музычнага і паэтычнага, якое павінна пагрузіць слухача ў атмасферу то глыбіні лесу, то драўлянага дома продкаў, то таямніцы язычніцкіх плямёнаў. Унікальны аўтарскі стыль і магічнае гучанне дазволяць адправіцца ў падарожжа па невядомых, часта нават для аўтара, сусветах.

Набыць квіткі.