Удзельнікаў гурта асудзілі паводле палітычных артыкулаў, пасля чаго яны эмігравалі з краіны.

У суперфінале літоўскага тэлепраекта Lietuvos talentai гурт Litesound атрымаў «залатую кнопку».

Беларусы прадстаўлялі Беларусь на «Еўравізіі» ў 2012 годзе. У 2022 годзе стала вядома пра арышт за ўдзел у пратэстах удзельнікаў гурта — братоў Змітра і Уладзімера Каракіных. Іх прызналі палітвязнямі. Суд асудзіў братоў да 2 гадоў і 6 месяцаў «хатняй хіміі».