Увесь матэрыял быў запісаны ўжывую, сярод палёў і лясоў, з выкарыстаннем электрычнасці ад ветрагенератараў і сонечных батарэй.
«Гэтая праца — наш сімвалічны жэст з 2017 года пра тое, што варта быць больш беражлівымі адно да аднаго і да свету», — кажуць музыкі.
Таксама яны паведамілі, што, верагодна, «Whisper» будзе апошнім альбомам Port Mone trio.
Альбом даступны на асноўных стрымінгавых платформах, а на старонцы лэйбла KOMAT у Bandcamp або непасрэдна праз portmone@gmail.com можна замовіць вініл.
Port Mone trio — інструментальнае трыа з Мінска: Аляксей Варсоба (акардэон, клавішныя і сэмплы), Сяргей Краўчанка (перкусія) і Аляксей Ванчук (бас-гітара і рытм). Музыкі выконваюць мінімалістычную сучасную і «імпрэсіянісцкую» музыку.