Відэа на трэк 4/5 з альбома «Бо кругом свінарнік, а ты прэкрасней усех» з’няла Дар’я Каляда. Вы можаце ведаць яе па кліпах Пятлі Прыхільнасці, Prypiać, Syndrom Samazvanca.

У новым відэа РСП можна заўважыць «міністра сепультуры» Аляксандра Чарнуху, гурт ZUI, мастачку Вераніку Аляксееву ды іншых.

«Пачаўся сезон шэрасці і сезоннай маркоты. Нагадаем, што можна ад яе збегчы ў любы момант і лепш за ўсё гэта зрабіць пад песні РСП», — нагадваюць музыкі.