Незалежная валанцёрская грамадзянская ініцыятыва “Ноч [не]расстраляных паэтаў” запрашае на імпрэзу ў Вільнюсе.
“Таму што мы не згодныя забыць! Таму што памяць — гэта тое, што стварае нацыю, калі яе шанаваць і не даваць сказіць ці сцерці. Таму што імпрэза — гэта памятаванне тых, хто загінуў тады, павага тым, хто пакутуе цяпер, еднасць з тымі, хто нават самымі малымі ўчынкамі імкнецца стварыць лепшую будучыню сёння. Мы збяромся разам утульным восеньскім вечарам за спевамі, вершамі, цёплымі словамі,” — анансуюць арганізатары.
Ёсць магчымасць зарэгістравацца на выступ у фармаце “вольны мікрафон”.
Для дзяцей аўтары праекта ладзяць мастацкую лабараторыю.
Дзе: Вільнюс, сквер ля Музея акупацый і барацьбы за свабоду, Aukų g. 2A.
Калі: 29 кастрычніка, 18:30.