Тэатральная ініцыятыва Dzieja Druhaja запрашае на эратычна-музычную камедыю паводле п’есы Францішка Аляхновіча “Шчасьлівы муж” у Варшаве.

“Лёгкая фрывольная камэдыя пра мяшчанскую Вільню 1920ых! Прага каханьня, імкненьне быць тым, кім ты не зьяўляесься, жаданьне задаволіць свой юр – а тым часам вір падзеяў закідвае герояў у нечканыя сытуацыі!” – пішуць арганізатары.

У ролях:

Алена Баярава
Даніла Ганчароў
Васіль Дранько-Майсюк
Вольга Каралёнак
Сяргей Пукст
Маргарыта Яцкевіч.

Рэжысэр: Васіль Дранько-Майсюк.

Працягласць: 80 хв.

Кошт: 60 злотых.

Дзе: Варшава,мМузэй Вольнай Беларусі, Foksal, 11 (Warszawa).

Калі: 20 кастрычніка, 19:00.

Набыць квіткі