Беларускі Моладзевы Хаб і гурт Music DoLa запрашаюць на канцэрт-перформанс “Валянцінка”.

“Канцэрт-перформанс, у якім закранем тэмы кахання, сяброўства, гераізму, а галоўнае любові да сябе. Таму, калі вы без пары – не сумуйце, а прыходзьце да нас! А калі знайшліся, прыходзьце разам,” — заахвочваюць да ўдзелу арганізатары.

Таксама абяцаюць келіхi з віном.

Кошт квіткоў: 40 злотых у дзень канцэрта.

Дата правядзення: 15 лютага, 18:30.

Лакацыя: Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a.