ПразКіно запрашаюць на кінапаказ “Monogamish” і абмеркаванне тэмы кахання пасля.

“Узяўшы за аснову фільм Тао Русполі, які прысвечаны розным мадэлям стасункаў на працягу гісторыі і ў наш час, пагаворым пра тое, чаго ж мы сапраўды хочам, і як правільна і ў чым “наша прырода”. Таксама абмяркуем якія абмежаванні накладаюць на адносіны дзяржава і рэлігія,” — анансуюць арганізатары.

Мова: ангельская, рускія субтытры.

Дыскусія на беларускай/рускай мовах.

Дата правядзення: 16 лютага, 16:30.

Лакацыя: Варшава, DK Kadr, ul. Rzymowskiego 32.