Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на кінапрагляд дакументальнага фільма “Выпадковая прэзідэнтка”.
“Выпадковая прэзідэнтка” (“The Accidental President“, 2024) распавядае гісторыю Святланы Ціханоўскай. У фільме зафіксаваны незвычайны шлях гераіні — ад хатняй гаспадыні да лідаркі нацыі.
Брытанскія рэжысёры Майк Лернер і Мартын Херынг так распавядалі пра стужку і яе гераіню: “Неверагодная адвага Святланы Ціханоўскай і тысяч звычайных беларусаў, якія не пагаджаюцца з тыраніяй, для нас усіх з’яўляецца прыкладам сілы асобы ў барацьбе за праўду і справядлівасць”.
Пасля паказа — размова са стваральнікамі фільма, якую правядзе кінаэксперт Мікалай Лаўранюк.
Дата правядзення: 26 студзеня, 14:00.
Лакацыя: Варшава, Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a.