“Зеркало” шукае кіраўніка SMM-кірунку.

Абавязкі:

  • Кіраваць камандай, якая працуе на розных пляцоўках
  • Паляпшаць існуючыя механізмы дыстрыбуцыі кантэнту і знаходзіць новыя спосабы яго дастаўкі аўдыторыі
  • Развіваць прысутнасць медыя “Зеркало” на ключавых платформах — Telegram, Instagram, TikTok (мае ўласнага кіраўніка, задачы абмяжоўваюцца супервізіяй) — і тэставаць новыя пляцоўкі
  • Аналізаваць эфектыўнасць SMM-стратэгіі, укараняць новыя падыходы, трымаць руку на пульсе трэндаў у медыя
  • Узаемадзейнічаць з рэдакцыяй для аператыўнага распаўсюджвання кантэнту.

Што рэдакцыя чакае ад кандыдатаў:

  • Досвед працы ў журналістыцы не менш за 3 гады (вопыт у SMM будзе перавагай)
  • Досвед  кіравання камандай або праектам у медыя
  • Разуменне прынцыпаў дыстрыбуцыі кантэнту на розных платформах
  • Навыкі стратэгічнага планавання і аналітыкі, жаданне працаваць з вялікім аб’ёмам дадзеных
  • Гатоўнасць да эксперыментаў і ўменне абгрунтоўваць свае гіпотэзы
  • Разуменне беларускага медыярынку і асаблівасцяў працы з аўдыторыяй
  • Добрыя камунікацыйныя навыкі.

Што рэдакцыя прапануе:

  • Белую зарплату, памер якой будзе ўстаноўлены па выніках сумоўя
  • Магчымасць працаваць з найбуйнейшай аўдыторыяй у беларускім медыяполі
  • Уплыў на стратэгію і развіццё лічбавых платформ
  • Падтрымку ў рэалізацыі ідэй.

“Зеркало” не можа працаваць з супрацоўнікамі з Беларусі, таму рэдакцыя шукае людзей, якія знаходзяцца ў ЕС (пажадана, у Польшчы ці Літве) і маюць дазвол на працу.

Калі вас зацікавіла вакансія — дасылайце водгукі на editors@zerkalo.io з тэмай “Кіраўнік smm-кірунку”. Акрамя рэзюмэ, раскажыце ў лісце пра сябе і чаму вы хочаце працаваць у рэдакцыі.

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў.