Mit Space, Bukinistka_pl і тоні лашдэн запрашаюць на кніжны клуб па кнізе Алівіі Лэнг “Сад супраць часу”.
тоні лашдэн – пісьменні:ца і актывіст:ка з Беларусі, аўтар:ка “Чорны лес”, “Последний автобус уходит в восемь” і інш.
“Сад супраць часу” — гэта мемуары брытанск:ай пісьменні:цы Алівіі Лэнг, якая падчас пандэміі набыла стары асабняк з закінутым садам. У гэтай гатычнай абстаноўцы галоўная гераіня пачынае адняўляць гэты сад, а таксама дзяліцца з чытач:камі сваімі разважаннямі пра стасункі ўлады паміж чалавекам і прыродай і тое, як фармавалася прадстаўленне пра райскі сад у брытанскай літаратуры.
Кошт: 45 злотых (уключае снэкі).
Дзе: Варшава, Mit Space, Stalowa 36.
Калі: 23 лістапада, 13:00-16:00.