Супольнасць для падтрымкі і развіцця жанчын у IT Women in Tech запрашае далучыцца да праграмы “Login to tech” — курс для беларускіх жанчын, якія жадаюць пачаць кар’еру ў IT.
Арганізатаркі абяцаюць наступныя вынікі:
- Вызначыце сваё ідэальнае месца ў IT
- Створыце кар’ерны план
- Пабудуеце сетку кантактаў з IT-прафесіяналамі, HR-амі і рэкрутэрамі
- Атрымаеце падтрымку супольнасці аднамысніц.
Фармат навучання:
- Гнуткі графік для самастойнага прахаджэньня адукацыйных матэрыялаў
- Практычныя заданні для самаправеркі
- Peer-to-peer education, нетворк і падтрымка супольнасці ў Telegram
- Прафесійны HR-агляд.
Рэкамендуецца вылучыць на навучанне 4 — 5 гадзін на тыдзень.
Пачатак патоку: канец студзеня 2025 года.
Актыўныя месяцы: люты — сакавік 2025 года.