Праваабарончая арганізацыя “Прававая ініцыятыва” запрашае беларускіх актывістаў, студэнтак і юрыстак на школу, прысвечаную пытанням вымушанай міграцыі.

У праграме:

  • Разгляд асноўных міжнародных стандартаў у галіне вымушанай міграцыі
  • Адрозненні паміж рэгулярнай і нерэгулярнай міграцыяй, правы і абавязкі мігрантаў
  • Прававыя асновы дэпартацыі, утрымання пад вартай і прызнання пагрозай нацыянальна
    й бяспецы
  • Прававыя асновы статусу міжнароднай абароны
  • Тыпы праязных дакументаў (пашпарт, праязны дакумент замежніка, праязны дакумент у адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй) і практыка іх атрымання і выкарыстання
  • Інструменты адвакацыі: як прасоўваць і абараняць правы мігрантаў
  • Сумеснае планаванне далейшых адвакацыйных дзеянняў удзельнікаў школы або арганізацый, у якія яны працуюць.

Арганізацыя прапануе:

  • Праезд і пражыванне аплочваюцца (віза — не)
  • Магчымасць двухтыднёвай практыкі ў “Прававой ініцыятыве” пасля курса.

Даты правядзення: 4 — 6 красавіка.

Дэдлайн: 17 сакавіка.
 
Зарэгістравацца