Media Base LAB прапануе далучыцца да TikTok-рэдакцыі пра культуру, дзе пакаленне Z стварае кантэнт для пакалення Z.

Да ўдзелу ў практычнай лабараторыі кантэнту і крэатыву запрашаюцца беларусы і беларускі ва ўзросце 18 — 24 гадоў, якія плануюць працу ў крэатыўнай індустрыі і медыя.

У праграме курса:

  • Ролі на выбар: у кадры, сцэнарыі, мантаж, крэатарства
  • Практыка замест тэорыі: крэатыўныя планёркі, эксперыменты, здымкі, аналіз трэндаў, воркшопы
  • Ганарары
  • Нетворкінг і ментарынг: прафесіяналы з медыя, якія дапамогуць развівацца
  • Рэалізацыя ідэй: дапаможам запусціць твой праект
  • Шанс застацца ў камандзе і стаць часткай рэдакцыі.

Умовы ўдзелу:

  • Месцаў усяго 10  — конкурсны адбор
  • 5 гадзін вольнага часу ў тыдзень.

Даты правядзення: 1 сакавіка, працягласць — 3 месяцы.

Лакацыя: Варшава.

Падаць заяўку