Fem*Bridging Cultures запрашае на лекцыю Вольгі Бубіч “Вобразы памяці: асабістрыя фотаархівы як культурны супраціў” з Вольгай Бубіч пра сямейныя і калектыўныя фотаархівы ў межах Fem*FotoWeekend.
⠀
Вольга Бубіч — эсэістка з Беларусі з акцэнтам на даследаванні калектыўнай памяці і траўматычнага мінулага Еўропы, фотакрытыца і рэцэнзентка фотакніг, фатографка, выкладчыца і куратарка, якая прасоўвае беларускую фатаграфію на міжнародным узроўні.
⠀
Падчас сустрэчы Вольга прэзентуе фотакнігі з уласнай калекцыі, якія базуюцца на сямейных і калектыўных архівах, уздымаючы такім чынам пытанні памяці і архівавання.
⠀
Імпрэза адбудзецца па-ангельску, з магчымасцю задаваць пытанні па-беларуску/украінску.
⠀
Дата правядзення: 2 снежня, 19:00.
Лакацыя: Берлін, Wartburgstr. 41.