Мастацтвазнаўца і куратарка Соня Садоўская распавядзе, як мастакі на працягу гісторыі ўзаемадзейнічалі з прыродай: ад натхнення да прызнання яе паўнавартасным суаўтарам твораў.

Разгледзім, як пейзаж стаў самастойным жанрам, асабліва ў Нідэрландах залатога веку, і як сучасныя мастакі будуюць адносіны з прыродай.

Абмяркуем творы Якаба Рэйсдала, Джозэфа Тэрнера, Клода Манэ, Ёзэфа Бойса, Эндзі Голдсуорсі, Алафура Эліясана, а таксама беларускіх мастакоў Віктара Грамыкі і Віталя Цвіркі.

Сафія Садоўская — мастацтвазнаўца, куратарка, выкладчыца гісторыі мастацтва, выпускніца МДУ. Працавала ў розных мастацкіх установах і з’яўляецца суаўтаркай кніг пра сучаснае беларускае мастацтва.

Дзе: CreateCulture Space (Karmelitų g.5)
Калі: 23 верасня а 19:00
Уваход: 10 еўра, рэгістрацыя ў профілі