Як стала вядома БАЖ, 4 сакавіка Мінскі гарадскі суд прызнаў музыку вінаватым у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

У віну Алегу Хаменку паставілі сталую супрацу з рэдакцыяй «Беларускае Радыё Рацыя».

Акрамя пазбаўлення волі, Алегу Георгіевічу прызначылі буйны штраф — больш за 20 000 рублёў.

Алег Хаменка — музыкант, выкладчык і радыёвядоўца. У 1992 годзе заснаваў фолк-рок гурт «Палац». Гурт выдаў шэсць студыйных альбомаў, Хаменка таксама выступаў сольна, запісваў аўдыякнігі. У 2008-м браў удзел у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» з песняю «Кола грукатала».

Музыка быў затрыманы ў Мінску ў 17 чэрвеня 2025 года пасля ператрусу ў яго кватэры.