CreateCulture Space запрашаюць на першы занятак серыі, прысвечанай маляванню чалавечай фігуры.
Да ўдзелу запрашаюцца ўдзельнікі любога ўзроўню: пачаткоўцы, аматары і прафесіяналы.
Як гэта працуе:
- Кожны па чарзе становіцца мадэллю, пазіруючы на працягу 5-15 хвілін (імя мадэлі вызначаецца выпадкова)
- У сярэдзіне занятка — невялікі перапынак, каб падзяліцца працамі, абмеркаваць і, пры жаданні, даць зваротную сувязь.
Што браць з сабой: свае матэрыялы для малявання. Арганізатаркі клапоцяцца пра прастору, зручныя месцы для сядзення і лёгкія закускі/напоі.
Асноўная мова мерапрыемства: ангельская.
Дата правядзення: 7 студзеня, 18:00.
Лакацыя: Вільнюс, CreateCulture Space, Karmelitų g. 5.