Мапа была створаная Аркадзем Смолічам і надрукаваная ў Вільнюсе ў 1919-ым годзе.

Смоліч — адзін з бацькоў-заснавальнікаў БНР і першы прафесар геаграфіі ў БССР.

Мапа была набытая ініцыятывай MALDZIS ў Польшчы ў прыватнага калекцыянера на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Дар’і Сліж і Іллі М.

У будучыні яна будзе перададзеная ў Клічаўскі краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунка.

Акрамя таго MALDZIS у супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by падрыхтаваў лімітаваную падарункавую копію мапы Смоліча – у раме ці без.