Франкамоўнае выданне Artis Magnae Artilleriae pars prima было надрукавана ў Амстэрдаме ў 1651 годзе яшчэ пры жыцці аўтара.

У набытым ініцыятывай Maldzis старадруку змяшчаюцца 22 гравюры, якія ўтрымліваюць больш за 200 малюнкаў і схем, выкананых галандскім гравёрам Якабам ван Мёрсам паводле эскізаў Семяновіча.

Асаблівасць выдання — прадмова аўтара, напісаная спецыяльна для франкамоўнай версіі. Гэта апошняе дакументальнае сведчанне яго жыцця: наш славуты суайчыннік памёр у тым жа годзе пры нявысветленых абставінах.

Фота: Ірына Арахоўская