Медыятон — гэта інтэнсіўнае 3-дзённае мерапрыемства, дзе вы зможаце стварыць медыяпрадукт: відэа, падкаст, фотапраект і іншае, у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі і экспертамі. Мэта — асвятленне гендэрнай роўнасці і правоў ЛГБТКІ+.

Даты правядзення: 18-20 кастрычніка 2024.

Месца: Вільнюс, Літва.

Дэдлайн падачы заявак: 18 верасня 2024.

Вынікі адбору: не пазней за 23 верасня 2024 

Удзельнічаць могуць пачаткоўцы ў медыя, якія маюць цікавасць да тэматыкі і жаданне развівацца ў гэтай сферы. Праграма ўключае варкшопы, нэтворкінг, ментарскія сесіі і групавую працу.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне.

Падрабязней — у форме рэгістрацыі.

Кантакт для пытанняў: hello@createculture.group