Адукацыйна платформа learn4belarus.online і праграма Belarus.Beehive запрашаюць на метадычны хакатон “Як зрабіць карысны курс для грамадзянскай супольнасці”.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі НДА, актывісты, што маюць ідэю стварэння анлайн-курса для грамадзянскай супольнасці.

У праграме хакатона:

  • 4 інтэнсіўныя сесіі
     
  • Актыўная праца ў міні-групах паміж сесіямі, персанальная зваротная сувязь ад ментарак
  • Працоўны сшытак, які можна выкарыстоўваць для праектавання навучання і далей
  • Як вынік, вы зможаце распрацаваць курс ці серыю навучальных прадуктаў ад ідэі да зразумелага і метадычна выверанага плана. Гэта павысіць шанцы на атрыманне фінансавання ў праграме Belarus.Beehive і не толькі.    

Экспертыза: каманда метадыстак DrivED.

Даты правядзення: 13 — 16 лютага.

Лакацыя: анлайн.
 
Дэдлайн: 12 лютага.  

Удакладніць праграму і падаць заяўку