Крама Interbok запрашае на канцэрт “З ямкі зямной”— музычна-шумовую прэзентацыю кнігі вершаў спявачкі, актрысы і паэткі Светы Бень.

Прагучаць вершы з кнігі, а таксама песні на вершы з кнігі і не толькі. Песні прагучаць у розных фарматах: пад укулеле, гармонік, кішэннае піяніна і нават пад барабан.

Кошт квіткоў: 250 крон.

Дата правядзення: 10 студзеня, 19:30.

Лакацыя: Стакгольм, Estniska Huset, Wallingatan 34. 

Пры выбары квітка не абірайце опцыю “дастаўка”.

Набыць квіткі