Па яго словах, ужо ёсць дамоўленасці з уладальнікамі, і застаўся тыдзень, каб завяршыць усе фармальнасці і падпісаць дамову.

«Дом ужо знойдзены — у добрай лакацыі, з усімі неабходнымі ўмовамі для пражывання: ёсць мэбля і ўсё, што патрэбна для жыцця. Сфармавана каманда валанцёраў і адміністратараў, якія будуць даглядаць дом, падтрымліваць парадак і засяляць людзей. Засталося толькі сабраць неабходную суму. Кожны ўнёсак — гэта рэальная дапамога», — кажа музыка.

Мэта збору — 110 000 злотых. Доўгушаў абяцае стварыць для ўсіх донараў закрыты чат, у якім каманда штомесяц будзе публікаваць справаздачы аб усіх аплатах і выдатках.

Падтрымаць збор можна на сайце zrzutka.pl.