Папярэдні альбом «Д.П.Б.Ч.» выйшаў у 2013 годзе — пасля сыходу з гурта Лявона Вольскага.
9 лістапада ў Варшаве адбыўся апошні (па словах Піта Паўлава) канцэрт культавага гурта. Вокладку для новага рэліза зрабіў дызайнер Уладзімір Цэслер.
«У „Kropka“ амаль цалкам перапісаны генетычны код N.R.M. — дакладнага, лаканічнага, драйвовага, саркастычнага, хітовага. „Kropka“ — гэта вяртанне да таго, што было да N.R.M.. Да Мроі апошніх гадоў існавання, з хардрокавым вайбам, цяжкімі і перагружанымі песнямі і цьмяным уяўленнем пра ўласны творчы почырк. У гэтым плане дыялог з гісторыяй адбыўся, але ці адбылася яскравая кропка? На мой погляд, не», — пракаментаваў альбом музычны журналіст Аляксандр Чарнуха.