Каманда праекта Cinemascope назвала рашэнне вымушаным — прастора прапрацавала тры гады.

«Мы развітваемся з памяшканнем, але не з марай. Хто ведае, можа, аднойчы, пры іншых абставінах, мы зноў расчынім дзверы. Таму што тое, што мы стварылі разам, — супольнасць аднадумцаў — не можа проста так знікнуць», — гаворыцца ў пасце.

Прастору «Манахром» у 2022 годзе запусціла каманда Cinemascope, якая арганізоўвала сезонныя паказы бясшумнага кіно пад адкрытым небам.