Відэа, якія цягам восені заліваліся адно за адным з каментарамі вакаліста Алеся Плоткі, цяпер можна паглядзець цалкам. Ён называе іх «першым поўнафарматным альбомам» гурта, які не з’явіцца на стрымінгах, — можна толькі паглядзець відэа.

«Наша група заўжды была поўная ўнутраных парадоксаў і гэты альбом — адзін з іх. Каб закрыць кармічны гештальт і падзяліцца жывым вайбам з тымі, хто ніколі не зможа трапіць на гіг, мы выкацілі менавіта канцэртны альбом (што беларускія артысты робяць нечаста). Найперш гэта ўдзячнасць нашай аудыторыі з Беларусі, якая захоўвала з намі кантакт увесь гэты час», — кажа Алесь Baisan Плотка.

Гурт быў утвораны ў Гомелі ў 2020-ым годзе, адметны найперш сваімі анімаванамі відэакліпамі, змрочным гукам, насычанай гітарай і сацыяльна адказнай лірыкай.

У верасні Плотка абвесціў, што «з лета 2025 з-за негатыўных сацыяльных фактараў гурт ставіць на паузу канцэртную дзейнасць».

Фота: Mike Baird