Працягваецца набор на стыпендыяльную праграму “Gaude Polonia” Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы на 2025 год.

На атрыманне стыпендыі могуць прэтэндаваць дзеячы культуры і творцы з Беларусі, Украіны і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкіх дзяржаў, занятыя ў наступных галінах:

  • кіно (у тым ліку гісторыя кіно і кінакрытыка)
  • выяўленчае мастацтва (у тым ліку фатаграфія і мастацкая крытыка)
  • ахова культурнай спадчыны (у тым ліку захаванне твораў мастацтва і музейная справа)
  • літаратура (у тым ліку пераклад)
  • музыка (у тым ліку гісторыя і музычная крытыка)
  • тэатр (у тым ліку тэатральная крытыка) і танцы.

Умовы ўдзелу ў конкурсе:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны і іншых дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і постсавецкай прасторы
  • узрост да 40 гадоў (у выключных выпадках да 45 гадоў)
  • вышэйшая адукацыя
  • досвед працы ў галіне, якую рэпрэзентуе заяўнік
  • стыпендыяльны праект.

Заяўку неабходна падаць асабіста альбо даслаць па пошце.

Дэдлайн:
15 кастрычніка.

Падрабязней