У гэтым спісе ўжо сем беларускіх элементаў.

«Неглюбская тэкстыльная традыцыя — гэта практыка ткацтва і вышыўкі, распаўсюджаная ў сельскай супольнасці Гомельскага рэгіёну. Яна ўключае стварэнне тканых ручнікоў і адзення з выкарыстаннем розных тэхнік, такіх як тканы крыж і вышыўка. Неглюбскія ручнікі багата ўпрыгожаны складанымі колеразлучэннямі, геаметрычнымі і расліннымі арнаментамі, а таксама дэкаратыўнымі пэндзлямі, у той час як традыцыйны строй характарызуецца белай упрыгожанай кашуляй, фартухамі, тканай хусткай і аксэсуарамі. Гэтым рамяством у асноўным займаюцца жанчыны, хаця мужчыны таксама могуць уносіць свой уклад», — гаворыцца на сайце арганізацыі.

Неглюбка — вёска у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці, вядомая з XVI стагоддзя. Цяпер там жыве каля 500 чалавек.