Арганізацыя “ІншыЯ” і аб’яданне беларусаў Нямеччыны “Разам” у партнёрстве з Беларускай асацыяцыяй журналістаў ладзяць сустрэчу ў Вільнюсе.

Удзельнікі і ўдзельніцы сустрэчы змогуць:

• усталяваць новыя кантакты з грамадзянскай супольнасцю і медыямі,
• абмеркаваць прафесійныя пытанні,
• падзяліцца практыкамі сумеснай працы,
• прыдумаць новую ідэю для супрацоўніцтва.

Арганізатары бяруць на сябе стварэнне бяспечнага і камфортнага асяроддзя, а таксама напоі і закускі, паведамляе БАЖ.

Калі: 25 ліпеня з 18:00 да 20:30

Дзе: Вільнюс (месца паведамяць асобным лістом удзельнікам і ўдзельніцам, якія пройдуць верыфікацыю)

Дэдлайн заявак: да 24 ліпеня ўключна

Падаць заяўку