TG House запрашае на двухгадзінны вэбінар для квір-персон пра легалізацыю ў Польшчы, пераезд з іншых краін ЕС і міграцыйныя працэдуры.
Калі: 19 снежня, 16:00 (CET) | 18:00 (Беларусь).
Праграма:
– Дублінская працэдура: што яна азначае на практыцы і якія ёсць варыянты дзеянняў
– Пераход з дадатковай абароны на прытулак: ці магчыма гэта і як працуе
– Пераезд у Польшчу для працы або вучобы з іншым ВНЖ або статусам абароны
– Падача на ВНЖ па пошце і «замарозка» тэрмінаў разгляду заяў.
– Блок пытанняў і адказаў.
Спікерка – Анна Матыеўская, польская юрыстка з беларускімі каранямі, сузаснавальніца ініцыятывы «Партызанка», экспертка ў галіне міграцыйнага права. Прадстаўляе інтарэсы беларусаў у МУС Польшчы і міграцыйных службах. Лаўрэатка ўзнагароды Prawnik Pro Bono 2021 і конкурсу Rising Star 35 under 35.