Рэліз у сацсетках беларуская спявачка суправадзіла асабістымі каментарамі.

«Рух — медытатыўны хаўс, развагі аб прыродзе. Падыдзе для прабежкі ў марозную раніцу або ў моманты, калі ўсё незразумела.

Karabli — кранальны трэк на беларускай мове пра касмічную адзіноту і міжпланетную эміграцыю. У аснове ўсяго гэтага organ bass і рытм, які ўзбадзёрыць лепш чым эспрэса макіята!» — напісала Palina.

Яна прысвяціла гэтыя трэкі свайму сябру Вове.

19 лістапада канцэртам у Гданьску завершыцца восеньскі тур спявачкі.