Кшталт Слова запрашаюць на Паэтычны вечар #2 у Варшаве.

Імпрэза адбудзецца ў падвальным памяшканьні тэатру, зь люстрамі, сьвятлом і танным ліноліўмам. Адмыслова пад імпрэзу будзе зроблена самаскладанка з вершамі і песьнямі (з акордамі) выступоўцаў. Яе можна будзе набыць толькі на мерапрыемстве.

У імпрэзе ўдзельнічаюць наступныя паэты і паэткі:

  • Алесь Плотка
  • Павел Капанскі
  • Канстантын Літвінаў
  • Леся-Стэфанія Міхалевіч
  • Сэрбскі Нож
  • Данііл Вашкевіч
  • Цімур Кудзеліч.

У імпрэзе ўдзельнічаюць наступныя музыкі:

  • Вячаслаў Кміт
  • Сэрбскі Нож (акустыка).

Кошт квіткоў: ахвяраваньне любой купюры.

Дата правядзення: 7 сакавіка, 18:00.

Лакацыя: Варшава, Teatr Powszechny im. Zygmunta Hübnera, Stół Powszechny.