Беларускае таварыства “Крок” запрашае далучыцца да Чорнай ночы памяці Ночы Расстраляных Паэтаў.

Ноч пачнецца са збору каля Дрэва вольнасці перад Ягелонскім універсітэтам. Дрэва расце на глебе, якую прывезлі з месцаў масавых рэпрэсіў, у тым ліку Курапатаў.

Пасля гэтага адбудзецца паэтычны вечар у Chicago Bar. Кожны і кожная мае магчымасць прачытаць свой верш ці працу адной з ахвяр рэпрэсій. З Варшавы на выступ прыедуць Вячаслаў Кміт і Данііл Вашкевіч.

Калі вы хочаце выступіць з вершамі на Ночы, трэба запоўніць форму.

Кошт: бясплатна, данаты вітаюцца.

Дзе/Калі: 29 кастрычніка, Кракаў.

19:45 — Дрэва вольнасці (ul. Gołębia 24).

20:00 — працяг у Chicago Bar (ul. Sławkowska 11).

Падрабязней