Berlinale Forum запрашае на два кінапаказы студыі “Таццяна” у Берліне.
Кінастудыя “Таццяна” была адзінай незалежнай “жаночай кінастудыяй” у былым СССР. Яе заснавалі ў 1991 годзе Таццяна Логінава, Эла Мілова і Ірына Пісьменная.
12 кастрычніка.
“Памаранчавыя камізэлькі”(1992) – рэфлексіўны дыялог Усходу і Захаду пра фемінізм.
Партыйныя функцыянеры, рабочыя фабрык і зняволеныя, якія займаюцца фізічнай працай у памаранчавых камізэльках, разважаюць над цяжарамі, эксплуатацыяй, мілітарызацыяй і знішчэннем навакольнага асяроддзя.
Рэжысёр: Юры Хашчавацкі
Пасля паказу адбудзецца відэагутарка з Таццянай Лагінавай і Ірынай Дзям’янавай (на рускай мове з перакладам на нямецкую).
13 кастрычніка.
“Я была запрошана на баль” (2005) – стужка выйшла праз два гады пасля закрыцця студыі “Таццяна”. Гэты расповед пра ўладу і рэпрэсіі актуальны і зараз.
Па заканчэнні сеанса адбудзецца дыскусія з рэжысёркай Сашай Кулак і кінакрытыкам Ігарам Сукманавым (на рускай мове з перакладам на нямецкую).
Кошт: 9 еўра.
Дзе: Берлін, кінатэатр “Арсенал”, Potsdamer Straße 2.
Калі: 12 і 13 кастрычніка, 17:30.