Fem*HUB запрашае на курс Вольгі Бубіч “Памяць, лес і мы ў ім” усіх, хто падтрымлівае феміністычныя каштоўнасці і інклюзіўную прастору. Курс накіраваны на ўсіх, хто хача крыху больш даведацца аб феномене памяці.

Вольгі Бубіч — эсэістка, фатографка і даследчыца памяці.

Фармат курса:

  •  5 лекцый і 4 творчыя практыкі
  • 1 сустрэча на тыдзень па суботах, працягласць адной сустрэчы — каля 1,5 гадзін. 

Пра што пойдзе размова падчас лекцый:

  • Якім чынам памяць уплывае на нашую ідэнтычнасць і што значыць памяць у сучаснай сітуацыі?
  • Як памяць трансфармуецца пад уплывам нашага ўнутранага стану і навакольнага асяроддзя?
     
  • Якім чынам асабістая памяць звязана з калектыўнай?
  • Як тэма памяці можа быць асэнсавана ў кантэксце прыроды і сучаснага мастацтва? 

Мовы курса: лекцыі — на расійскай, дыскусіі — на мовах, якімі карыстыюцца удзельніцы: беларускай, украінскай, ангельскай.

Умовы ўдзелу: па папярэдняй рэгістрацыі. Ахвяраванні на падтрымку Fem*HUB вітаюцца.

Даты правядзення: старт курса 1 сакавіка, 17:00.

Лакацыя: Берлін, Fem*HUB Bridging Cultures, Wartburgstr. 41.

Зарэгістравацца